У гродзенскай сінагозе адкрыўся музей «На Траецкай»

У гродзенскай сінагозе адкрыўся музей «На Траецкай»

Як паведамляе Радыё Рацыя:

У гродзенскай харальнай сінагозе адкрыўся новы культурны асяродак – музей «На Траецкай». Пакуль ён размешчаны ў адным пакоі, але заснавальнікі ўжо плануюць прыняць удзел у фестывалі музеяў, які пройдзе ўжо ў верасні. 

Захавальнік установы, Барыс Ерузалім лічыць, што гісторыя яўрэяў Гродна – адметная старонка нашай агульнай гісторыі. Без яе вывучэння немагчыма спазнаць усё багацце шматкультурнасці рэгіёну: «Дзесьці гадоў 80 назад у нашым шматнацыянальным горадзе пражывала каля 85% людзей яўрэйскай нацыянальнасці. Яны ў свой час паклалі аснову прамысловасці горада, зрабілі вялікі ўнёсак у яго культуру. Гродна ў свой час быў і польскім, і расійскім. Гэта зрабіла адбітак на нацыянальным складзе горада. На пачатку вайны 1941 года 29 тысяч яўрэяў жыло ў Гродне».

Музей зацікавіць сваёй разнастайнасцю любога турыста і жыхара абласнога цэнтра. Там можна даведацца пра лёсы шматлікіх гістарычных асоб, выхадцаў з Гродна: Лазара Заменгофа, Лейбы Найдуса, першых прэзідэнтаў Ізраіля і нават «бацькі» амерыканскай мафіі Маера Ланскага ды іншых. Неўзабаве маюць адкрыцца яшчэ дзве залі музея.

Экспанатаў пакуль мала. Барыс Ерузалім звяртаецца з просьбай да гродзенцаў і жыхароў іншых гародоў і мястэчак дапамагчы ва ўзнаўленні памяці пра яўрэяў Гродна: успамінамі, фотаздымкамі, рэчамі, якія, магчыма, захаваліся ў сем’ях. Пісаць можна на электронную скрыню 502252@mail.ru, старонка ў інтэрнеце – www.jewishgrodno.by.

1

Барыс Ерузалім паказвае «бацьку» амерыканскай мафіі Маера Ланскага.

2

Захавальнік музея Барыс Ерузалім

Мнения

Вверх