У Гродне сабралася больш за сотню прадстаўнікоў расійскіх і беларускіх гістарычных клубаў

У Гродне сабралася больш за сотню прадстаўнікоў расійскіх і беларускіх гістарычных клубаў

Як паведамляе belsat.eu:

Уланы, драгуны, гусары і конныя егеры прайшлі парадам па вуліцах Гродна. З нагоды 200-х угодкаў вайны 1812 г. у горадзе праходзяць гістарычныя імпрэзы.

Рэканструктар Уладзімір Калянкоў рэпрэзентуе ўланскі полк ВКЛ, які застаў толькі восеньскі перыяд вайны. Напалеона ў Беларусі падтрымлівала перадусім шляхта, што спадзявалася на ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага прынамсі на тых жа правах, на якіх існавала залежнае ад Францыі Варшаўскае герцагства. Меркавання простых сялян, вядома, ніхто не пытаў. 

«Маскоўская рэкрутчына забрала велізарную колькасць людзей, і вельмі шмат беларусаў змагаліся і на батарэі Раеўскага на Барадзіно, і ў іншых карпусах Расійскай імперыі з прымусу. Але былі і дабраахвотнікі, якія пераплывалі Нёман, бралі піку ў рукі ды змагаліся за свабоду Радзімы», – распавядае Уладзімір.

Як зазначыў рэканструктар, вусы былі абавязковым атрыбутам уланаў – «каб накручваць іх падчас размоў з сімпатычнымі жанчынамі». Прыгажунь і сёння хапала сярод гледачоў вулічнага параду, а таксама тэатралізаванага паказу момантаў жыцця мінулай эпохі ды канцэрту класічнай інструментальнай музыкі, што прайшлі ва ўнутраным дворыку Новага замка.

20120722_113803

Пасля, на пляцоўцы каля Кургана Славы, прайшла галоўная імпрэза – рэканструкцыя бітвы 1812 г. У ёй узялі ўдзел больш як сотня прадстаўнікоў найбуйнейшых беларускіх і расійскіх гістарычных клубаў.

Вайна 1812 г. не прынесла беларусам ні аднаўлення незалежнасці, ні вызвалення ад прыгоннага права, на што спадзяваліся прыхільнікі Напалеона. Затое на той свет забрала дзясяткі тысяч вайскоўцаў і мірных жыхароў з абодвух бакоў.

Сюжет ОНТ.

Мнения

Вверх