З 16 па 26 жніўня адбудзецца экуменічная пілігрымка Беласток–Гродна–Вільня

З 16 па 26 жніўня адбудзецца экуменічная пілігрымка Беласток–Гродна–Вільня

Як паведамляе «Твой стыль»:

Штогадовая Экуменічная пешая пілігрымка Беласток–Гродна–Вільня адбудзецца ўжо 20-ы раз і пройдзе з 16 па 26 жніўня.

У Гродна вернікі прыйдуць на трэці дзень пілігрымкі.

На працягу 10 дзён пілігрымы пройдуць каля 280 кіламетраў ды наведаюць па дарозе ўсе каталіцкія і праваслаўныя святыні.

Для ўсіх жадаючых прыняць удзел у пілігрымцы будзе арганізаваны запіс у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне 23–29 ліпеня з 9 да 18 гадзін.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (+375 29) 333-23-88, (+375 33) 623-83-91 кс. Ян Радзюк.

З пытаннямі адносна ўдзелу ў пілігрымцы звяртацца да кс. Міхала Васількевіча, адказнага за пілігрымку з Гродзенскай дыяцэзіі, па тэлефоне: (+375 29) 589-52-89.

 

Мнения

Вверх