Мінскае веласіпеднае таварыства пачынае маркіраваць маршрут у Валожынскім раёне

Мінскае веласіпеднае таварыства пачынае маркіраваць маршрут у Валожынскім раёне

Мінскае веласіпеднае таварыства разам з аграсядзібамі Валожынскага раёна распачынае ажыццяўленне нашай даўняй задумкі – стварэння веласіпедных турыстычных маршрутаў. Першапачатковае разведванне было праведзена, і ў панядзелак, 30 ліпеня, мы пачынаем адзін з маршрутаў маркіраваць.

Выедзем 29 ліпеня ў 16.09 электрычкай на Маладзечна да Аляхновічаў, адтуль да аграсядзібы – сваім ходам. Пераначуем, і панядзелак цалкам прысвяцім маркіроўцы. У аўторак вяртаемся дахаты.

Каардынацыя паездкі — на сайце veloby.net.

Чарговая маркіроўка папярэдне запланавана на наступныя выхадныя – 4, 5 жніўня.

20120715_002b-r

Мнения

Вверх