Бег Варшаўскага паўстання

Бег Варшаўскага паўстання

Больш за 5 тысяч аматараў спорту будзе ўдзельнічаць у сённяшнім «Бегу Варшаўскага паўстання». Гэта рэкордная колькасьць удзельнікаў мерапрыемства.

Марафон праходзіць у рамках адзначэння 68-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстання ў 1944 годзе, паведамляе Polskie Radio S.A.

Марэк Пятрушка з Варшаўскага цэнтра спорту кажа, што ўдзельнікі бегу будуць спаборнічаць на дзвюх дыстанцыях: 5 і 10 кіламетраў.

Марэк Пятрушка: Мерапрыемства накіраванае для людзей, якія хочуць змагацца з уласнымі слабасцямі альбо хочуць пабіць свае рэкорды. Адначасова бег – гэта нагода, каб спартсмены ці проста людзі, якія любяць спорт, маглі пазнаёміцца з гістарычнай падзеяй, якой марафон прысвячаецца.

Арганізатары нагадваюць, што траса марафону праходзіць па гістарычных месцах у польскай сталіцы, цесна звязаных з Варшаўскім паўстаннем.

Мнения

Вверх