Добрыя перспектывы турызму на Беларускім Палессі

Добрыя перспектывы турызму на Беларускім Палессі

«Развіццё турызму на Палессі – справа часу і асэнсаванага пашырэння інфраструктуры», – упэўнены дырэктар заказніка «Сярэдняя Прыпяць» і «Простыр», які месціцца на тэрыторыі Піншчыны і часткі суседніх раёнаў. Аграэкатурызм у рэгіёне з кожным годам набывае ўсё шырэйшы маштаб.

Віктар Бяленка адзначае, што асаблівай рэкламы не робіцца, яе пераважна робяць самі турысты. Замежныя госці прыязджаюць з камп'ютарамі, відэа- і фотакамерамі, таму ўся інфармацыя хутка з’яўляецца ў сацыяльных сетках:

–  У турыстаў , якія прыязджаюць з-за мяжы, моцна развіта інфармацыйнае поле, яны адразу ж дзеляцца сваімі ўражаннямі і фотаздымкамі ў інтэрнеце. Па тых дадзеных, якія ў мяне ёсць, вельмі добрыя водгукі, таму я думаю, што ў наступным годзе колькасць замежных турыстаў павялічыцца. У лістападзе, снежні, студзені будуць праводзіцца міжнародныя выставы ў Германіі, Швейцарыі, Аўстрыі. Прадстаўнік з Польшчы, з якім мы працуем, пачне прадаваць нашы туры.

Сёлета на Палессі ўжо адпачылі чатыры вялікія групы з Германіі і Польшчы, чакаецца, што да надыходу маразоў колькасць турыстаў захаваецца.

Больш за ўсё замежнікі цікавяцца некранутым наваколлем: ад балот да аўтэнтычных вёсак, паведамляе Радыё Рацыя

Юрась Палескі

Мнения

Вверх