Адзін з мінскіх паркаў, магчыма, будзе названы ў гонар былога старшыні гарвыканкама Паўлава

Адзін з мінскіх паркаў, магчыма, будзе названы ў гонар былога старшыні гарвыканкама Паўлава

Назваць парк між Малінаўкай і Паўднёвым Захадам у гонар папярэдняга старшыні Мінскага гарвыканкама Міхаіла Паўлава прапанавала камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак сталіцы.

Пра гэта паведамляе minsknews.by са спасылкай на ўпраўленне культуры гарадскога выканаўчага камітэта.

Краязнаўцы прапанавалі былі чыноўнікам назвы Вярховіцкі парк (па назве ўрочышча і хутара), Старакурганны або Курганны парк (непадалёк пасярод спальнага раёна ацалелі курганы), а таксама Дворыцкі парк (хаты колішняй вёскі Дворышчы стаяць абапал парку дагэтуль).

Увесну гарадскія ўлады папрасілі мінчан прапанаваць свае варыянты. Раён і парк сфармаваліся ў 90-я гады. Тутэйшыя называюць парк Мухляй. Праўда, гэтаксама называюць свае зялёныя зоны жыхары вуліц Харкаўскай і Волаха.

Заўвагі мінчан да прапанаванай назвы будуць на працягу двух тыдняў прымаць ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама па адрасе: вуліца Маякоўскага, 22, корпус 2.

 

Мнения

Вверх