Аматары воркаўту прадставяць у Гродне сваё майстэрства

Аматары воркаўту прадставяць у Гродне сваё майстэрства

Вулічныя спартсмены – аматары здаровага ладу жыцця правядуць 25 жніўня ў горадзе свой другі збор.

Мерапрыемства пачнецца ў 12 гадзін на пляцоўцы будаўнічага ліцэю, паведамляе «Твой стыль».

Узяць удзел у ім можа кожны жадаючы. Арганізоўваецца імпрэза самімі ўдзельнікамі, адным з якіх з’яўляецца Максім Пугач, першы турнікмэн Гродна.

Такіх вулічных спартсменаў прынята называць воркаўцерамі. Слова «воркаўт» перакладаеца як «трэніроўка». Аднак гэтыя трэніроўкі адрозніваюцца ад звычайных заняткаў у фітнес-зале. Найперш тым, што ўсё адбываецца на свежым паветры, у рэальнай вулічнай атмасферы.

2

Воркаўт складаецца з разнастайных практыкаванняў і элементаў, з дапамогай якіх можна палепшыць здароўе, развіць мускулатуру, зрабіць сваё цела гнуткім.

3  

Дарэчы, сёлета ў Мінску адбыўся першы фестываль воркаўту ў Беларусі.

Фото Bigpicture.by.

Новости

Вверх