На Навагрудчыне знікаюць рэшткі маёнтку ірландскага роду О’Руркаў (фота)

На Навагрудчыне знікаюць рэшткі маёнтку ірландскага роду О’Руркаў (фота)

На працягу двух гадоў нашчадкі старажытнага ірландскага роду О’Руркаў змагаліся з мясцовым выканкамам за радавы маёнтак, што месціцца ў мястэчку Уселюб на Навагрудчыне. Пасля доўгіх перапісак і спроб выставіць маёнтак на аўкцыён, увесну гэтага года будынак радавога гнязда О’Руркаў пры невысветленых дагэтуль абставінах згарэў.

Зараз прамы нашчадак гэтага роду – граф Алег О’Рурк з дапамогай валанцёраў спрабуе аднавіць радавы склеп ва Уселюбе, разрабаваны за часамі камуністычнай улады:

– Дом згарэў, я пасля гэтага не хадзіў у Навагрудскі выканкам. Шчыра кажучы, у мяне пасля ўсёй гэтай гісторыі няма жадання туды ісці. Я ведаю іх стаўленне, на словах усе нібы падтрымліваюць, перажываюць, а на справе ні рэальнай дапамогі, ні падтрымкі, поўная абыякавасць.

А пакуль мясцовыя ўлады вырашаюць, што рабіць з уласнасцю О’Руркаў, яна з часам беззваротна знікае.

Карэспандэнт Радыё Рацыя Андрусь Панямонаў наведаў папялішча маёнтку і радавую крыпту роду О’Руркаў.

1

2

3

Граф Алег О'Рурк у падзямеллі радавой крыпты

4

5

Гісторык-геніолаг Отта Кар фон Адэркас займаецца разборам і ідэнтыфікацыяй пахавальных мармуровых пліт О'Руркаў

6

7

Рэшткі пліт разбітых невядомымі вандаламі

8

Лаз у падземную крыпту

9

10

Радавы склеп О’Руркаў звонку

11

Год пабудовы склепу выбіты на падмурку (1839 г.)

12

13

14

Рэшткі сядзібы О'Руркаў, знішчанай пажарам у маі гэтага года

Мнения

Вверх