250 паломнікаў ідуць у Гродна праз Польшчу і Літву

250 паломнікаў ідуць у Гродна праз Польшчу і Літву

Дваццатае экуменічнае паломніцтва ў Гродна стартавала з Беластока, паведамляе Радыё Рацыя.

Паломнікі пройдуць праз тэрыторыю Польшчы, Літвы і Беларусі. 250 паломнікаў выйшлі, каб прайсці амаль 300 кіламетраў. Чакаецца, што ў Гродне да іх далучацца мясцовыя паломнікі, а ў суботу, 25 жніўня, яны будуць ужо ў Вільні, каб пакланіцца абразу Маці Божай Вастрабрамскай.

 

Мнения

Вверх