15–19 жніўня касцёл у Красным святкуе 100-годдзе

15–19 жніўня касцёл у Красным святкуе 100-годдзе

Красненскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі вядомы тым, што ў савецкі час гэта быў адзіны каталіцкі храм, які не быў зачынены ў ваколіцы. Сюды ездзілі вернікі з Мінска і Маладзечна, многія прынялі тут хрышчэнне і першую Камунію, таму для іх ён культавы.

15–19 жніўня касцёл святкуе 100-годдзе. Штогадовы фэст праходзіць у красненскім касцёле 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты ж дзень у 1912 г. ён быў асвечаны.

19 жніўня ў святыню прыбудзе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 

Мнения

Вверх