15-19 ліпеня на Пцічы адбудзецца чацвёрты рамесніцкі летнік

15-19 ліпеня на Пцічы адбудзецца чацвёрты рамесніцкі летнік

Каментуе арганізатар летніка Ганна Рубчэня:

– У гэтым годзе да нас завітае Сяргей Георгіевіч Выскварка, спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце, традыцыйнай манеры выканання, мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву «Верабейкі» і навучыць рабіць выцінанкі. Вечары займуць міні-этнаграфічныя паходы, спевы і танцы, а завершыць летнік выніковы канцэрт.

Лозунг летніка: «Лаза – гэта проста і натуральна!» Арганізатары хочуць паказаць, што засвоіць рамесніцкі занятак можа кожны, як вясковы маладзён, так і просты мінчанін.

За тры гады існавання летніка ў ім паўдзельнічала каля 50 чалавек, не ўлічваючы мясцовых дзяцей, якія штогод з цікаўнасцю назіраюць за майстар-класамі. Выніковы канцэрт удзельнікаў летніка стаў чаканым святам для мясцовых жыхароў.

Рамесніцкі летнік будзе праводзіцца на беразе ракі Пцічы, побач з вёскай Азярычына Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (35 км ад Мінска, у 2 км ад в. Дудуткі). Можна далучыцца да афіцыйных суполак у Фэйсбук і Ўкантакце.

Па ўсіх пытаннях 

Ганна Рубчэня

+375 29 336-52-04

aziaryczyna@gmail.com

 

Мнения

Вверх