На фестываль этнакультурных традыцый «Покліч Палесся» прыедзе больш за 1000 артыстаў

На фестываль этнакультурных традыцый «Покліч Палесся» прыедзе больш за 1000 артыстаў

Больш за тысячу артыстаў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі возьмуць удзел у фестывалі этнакультурных традыцый «Покліч Палесся», які пройдзе 24-25 жніўня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласц, паведамляе Радыё Рацыя.

Як паведаміў начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Вадзім Шчэрбіч, асноўная мэта фестывалю — захаванне і папулярызацыя этнакультурных традыцый Прыпяцкага Палесся. У ліку ўдзельнікаў фестывалю як прафесійныя народныя калектывы, так і самадзейныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы. Ад Беларусі будзе выступаць нацыянальны акадэмічны хор імя Цітовіча, дзяржаўны ансамбль народнай песні «Свята», арт-гурт «Беларусы», цыганскае шоу «Алюр» і іншыя.

Асноўныя мерапрыемствы фестывалю – у тым ліку святочны канцэрт, танцавальна-забаўляльная праграма, адкрыццё Музея прыроды ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі» – запланаваны на 25 жніўня. Будуць таксама арганізаваны тэматычныя падвор'і па народных промыслах і рамёствах Палесся з майстар-класамі.

Мнения

Вверх