Для помніка «Пагоня на Грунвальд» у Гродне знайшлі новае месца

Для помніка «Пагоня на Грунвальд» у Гродне знайшлі новае месца

Поўным ходам ідзе добраўладкаванне тэрыторыі каля Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы. Нарэшце зроблена новая лесвіца замест той, якая была пабудавана яшчэ ў савецкія часы, паведамляе «Твой стыль». Хадзіць па ёй пакуль забаронена, аднак мясцовыя жыхары ўжо ёю карыстаюцца.

На жаль, з’езда для дзіцячых ды інвалідных вазочкаў, мы не заўважылі. Можа, і будуць. Будоўля яшчэ ідзе.

 2

А вось для помніка «Пагоня на Грунвальд», які месціўся каля самой агароджы Каложскай царквы, знойдзена іншае месца. На мой погляд, больш прывабнае і правільнае.

3  

Яго перанеслі ў цэнтр імправізаванай круглай плошчы. І зараз ён з’яўляецца цэнтральнай яе часткай.

4  

Прахожыя здзіўляюцца:

– Цікава, што помнік пакінулі. У наш-та час!

Такія каментарыі сёння не здзіўляюць, бо сярэднявечная гісторыя ўспрымаецца зараз вельмі своеасабліва.

Аднак помнік гэты – вялікая веха нашай сучаснасці, якая ўжо таксама стала гісторыяй.

 5

Ужо колькі год запар гродзенская дэмакратычная грамадскасць каля гэтага месца штогод ушаноўвае памяць продкаў, айчынных герояў. Традыцыя была закладзена сябрамі культурна-гістарычнага клуба «Паходня».

Пазней яе працягнулі сябры БНФ, Маладога фронту, руху «За свабоду», іншых грамадскіх арганізацый і дэмакратычных партый.

Паводле легенды, сярэднявечныя ваяры выпраўляліся ў паход ад храмаў.

Лічыцца, што і князь Вітаўт таксама ад царквы ў Гродне вывеў свае харугвы на вайну 1409–1411 гадоў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай з аднога боку і Тэўтонскім ордэнам з другога.

Вольга Камягіна

Фота аўтара

Мнения

Вверх