У Новым замку рэстаўруюць палацавую браму (фота)

У Новым замку рэстаўруюць палацавую браму (фота)

У гродзенскім Новым замку вядуцца рэстаўрацыйныя працы адзінай захаванай у першапачатковым выглядзе палацавай брамы. У прыватнасці, абнаўляюцца скульптурныя групы сфінксаў, паведамляе радыё «Рацыя».

Рэстаўратар Сяргей Рыбак кажа, што на пачатку ім ставілася задача ачысціць скульптуры ад сталактытаў, але ўсё аказалася больш складаным:

– Меркавалі зняцце фарбы, а пасля зняцця фарбы сутыкнуліся з наслаеннем сталактытаў. За 250 і больш гадоў скульптура пакрылася сталактытавымі наслаеннямі. Пакідаць іх на месцы немагчыма, таму што гэта будзе вельмі прыкметна, іх трэба выдаляць. Праблема ў тым, што камень пяшчанік мяккі, сталактыты, якія нараслі на ім тонкім пластом, значна цвярдзейшыя.

Праект брамы і ўсяго палаца належаць славутаму архітэктару Каралю Пёпельману і адносіцца да ХVIII стагоддзя. З таго часу ніхто браму не змяняў. Працы ажыццяўляюць ужо трэці месяц два рэстаўратары: Сяргей Рыбак і Андрэй Кузняцоў. Скульптуры пасля ачысткі пакрываюць парафінам. Працы плануецца закончыць да першых халадоў.

brama_001

brama_002

brama_003

brama_004

brama_005

brama-006_002

Якуб Сушчынскі, фота аўтара

Мнения

Вверх