У Воранава адбудзецца фестываль гульні «Карнавал весялосці»

У Воранава адбудзецца фестываль гульні «Карнавал весялосці»

Воранава запрашае на 4-ы абласны адкрыты фестываль гульні «Карнавал весялосці», які адбудзецца 15 верасня, паведамляе «Гродзенская праўда».

Распачнецца свята ў 10.00 на вуліцы Юбілейнай гарадскога пасёлка з карнавальнага шэсця раставых лялек, карнавальных масак і ўдзельнікаў конкурсу культарганізатараў вобласці. Жадаючыя змогуць заказаць свой партрэт у шаржыстаў, якія прадэманструюць свой талент.

Можна будзе сустрэцца з казачнымі персанажамі. Даспадобы прыйдуцца конкурсы на лепшую малую скульптурную форму «Лялечны вернісаж» і лепшае сельскагаспадарчае падвор’е.

Жыхарам і гасцям Воранава будзе прадстаўлена канцэртная праграма. Аматары фальклору дакрануцца да творчасці народных аматарскіх калектываў са Слоніма, Шчучына, Ваўкавыска і Радуні. А тых, хто любіць беларускі гумар, запрашаем на конкурс размаўляльнага жанру «Весяліцца – не журыцца». Дарэчы, на свята пазмагацца з мясцовымі жартаўнікамі прыедуць каманды з Брэсцкай вобласці і Мінска.

Мнения

Вверх