Віцебск – мастацкая сталіца Беларусі?

Віцебск – мастацкая сталіца Беларусі?

Выстава творчасці дызайнераў з Віцебска засланіла сталічны бляск Мінска, лічаць арганізатары.

Увечары 14 верасня ў сталічнай галерэі Беларускага саюза дызайнераў адкрылася выстава Constructio, паведамляе belsat.eu.

Свае працы паказалі віцебскія мастакі Аляксандр Малей, Галіна Васільева, Аляксандр Слепаў і іншыя. Творцы пачынаючы з 90-х гадоў ХХ стагоддзя аднаўляюць традыцыі супрэматызму і канструктывізму Віцебскай школы.

1

Каардынатар праекта Ягор Сурскі лічыць, што хоць выстава і адбываецца ў Мінску, але сваімі культурнымі з'явамі, у тым ліку звязанымі з мастацтвам, Віцебск значна апераджае беларускую сталіцу. «У Мінску сканцэнтраваныя культурныя падзеі, але не заўсёды яны могуць пахваліцца багатым зместам. Калі казаць пра ўмоўную, уяўную сталіцу сучаснага мастацтва, канкурэнцыя будзе хутчэй на карысць ВіцебскаW, – падкрэсліў Сурскі.

3

Мнения

Вверх