У Брэсце пройдзе II фотавідэазлёт

У Брэсце пройдзе II фотавідэазлёт

Аматары і прафесіяналы фатаграфіі і відэа з Брэста збяруцца каля пятага форта Брэсцкай крэпасці. Мерапрыемства так і называецца – Брэсцкі фотавідэазлёт, паведамляе Радыё «Рацыя».

Арганізатар Юлія Логіна распавяла пра планы, а таксама пра змены фармату і месца:

– Мы змянілі фармат турзлёта, гэта будзе відэазлёт. Да нас прыйдуць відэаографы з нашага горада, будуць здымаць відэа пра нас, узялі пабольш мадэляў. Мы абралі пяты форт, хоць і далёка ад горада, але спадзяемся, што людзей будзе шмат.

Гэта ўжо другое падобнае мерапрыемства, на якім аматары фота, а цяпер ужо і відэа, павучацца ў сапраўдных майстроў. Пасля заняткаў чакаецца сяброўская вечарына, – зазначыла Юлія Логіна.

Яўген Скрабец 

Новости

Вверх