Выстаўка «Кніжныя скарбы музея» адкрылася ў гісторыка-археалагічным музеі

Выстаўка «Кніжныя скарбы музея» адкрылася ў гісторыка-археалагічным музеі

Выстаўка «Кніжныя скарбы музея (кнігазбор графа Вандаліна Пуслоўскага і графіні Марты Красінскай)» адкрылася ў гісторыка-археалагічным музеі (Новы замак).

Самым заўзятым збіральнікам кніг быў малодшы з  пяці братоў Пуслоўскіх – Вандалін. Ён пабудаваў палац у Мерачоўшчыне, вядомы як Косаўскі палац, дзе і захоўваў шматтысячную бібліятэку, шырока вядомую сярод тагачасных навукоўцаў. З цягам часу дачка графа Марта Красінская частку кнігазбору атрымала ў пасаг і перавезла ў свой маёнтак у вёсцы Свіслач. Марта была асабіста знаёмая з заснавальнікам і першым дырэктарам Гродзенскага дзяржаўнага музея Юзафам Ядкоўскім. У 1927 годзе яна падарыла музею больш за 10 тысяч кніг. Амаль усе кнігі захаваліся да сённяшняга дня, што і стала падставай для адкрыцця экспазіцыі.

Так, у першай зале выстаўкі ўвазе гледачоў прапанаваны разнастайныя выданні з музейнага кнігазбору. Некаторыя рэдкія кнігі, напрыклад, інкунабулы і палеатыпы, выстаўляюцца ў музеі ўпершыню, паведамляе «Гродзенская праўда».

У другой зале аўтары выставы аднавілі інтэр’ер кабінета бібліятэкі Марты Красінскай, які быў у Свіслачы.

Анастасія КАЛАЧ

Мнения

Вверх