Прэмію «Залатая літара» атрымае Сяргей Харэўскі

Прэмію «Залатая літара» атрымае Сяргей Харэўскі

Перад прыняццем рашэння Адам Глобус размясціў апытанку ў інтэрнеце: большасць прагаласавала за кнігу Харэўскага «Сто твораў ХХ стагоддзя». Як паведаміў заснавальнік прэміі ў гутарцы «Еўрарадыё», яго меркаванне супала з выбарам інтэрнаўтаў:

Адам Глобус: «Па-першае, гэта адзін з маіх самых любімых аўтараў. Сяргей Харэўскі — адзін з лепшых беларускіх аўтараў. Па-другое, я ўжо даваў яму прэмію. Але тады ў яго была толькі палова, таму што ён падзяліў яе з Квяткоўскім. А тут я вырашыў, што ўсё ж чалавек варты цэлай прэміі. І зараз у яго будзе паўтары прэміі — гэта таксама някепска, я лічу. Прынамсі, арыгінальна... Ну, і гэта выдатны твор, які патрэбен наступнаму пакаленню».

Адам Глобус не адмаўляе, што на выбар кнігі Харэўскага паўплывала тое, што сам заснавальнік мае мастакоўскую адукацыю. Ён кажа, што сам разбіраецца ў тым, пра што піша Харэўскі, паведамляе euroradio.fm.

Мнения

Вверх