Краязнаўца Анатоль Гладышчук напісаў кнігу пра Брэсцкі замак

Краязнаўца Анатоль Гладышчук напісаў кнігу пра Брэсцкі замак

Праўда, сам аўтар агаворваецца, што кнігай яго працу называць рана, бо невядома, калі яна трапіць у друк, паведамляе радыё «Рацыя».

Анатоль Гладышчук імкнецца аднавіць гістарычную справядлівасць, бо Брэсцкі замак і іншыя аб’екты вартыя ўвагі сучаснікаў не менш, чым Брэсцкая крэпасць:

– Замак – гэта фігурант. Гэта – цэнтральная асоба, якая выступіла ў маёй будучай кнізе як стрыжань, на які я з усіх бакоў пачаў нанізваць гісторыю. А яна зусім іншая, чым пра гэта пішуць. Яна зусім не такая. У многіх дробязях і нават не дробязях.

Анатоль Гладышчук ужо з’яўляецца аўтарам кнігі краязнаўчай тэматыкі «Нямцэвічы: сапраўдныя гісторыі». Працу пра Брэсцкі замак ён прысвяціў 1000-годдзю Брэста, якое будзе святкавацца ў 2019 годзе. Аўтар спадзяецца, што да таго часу яго падарунак роднаму гораду дойдзе да чытачоў.

Алеся Лугавая

Мнения

Вверх