У Гродне з’явіўся Музей спорту і экатурызму

У Гродне з’явіўся Музей спорту і экатурызму

26 верасня адбылося яго ўрачыстае адкрыццё на базе першага ліцэя. Сярод прысутных заўважаныя Аляксандр Курловіч, Іван Ціхан і Наталля Карэйва, паведамляе «Твой стыль».

Адкрыццё музея, якое было прымеркавана да Міжнароднага дня турызму (27.09), было сумешчана са святам і канцэртам: з парогу гасцей вітаў майстар спорту па шахматах Уладзімір Верамейчык, які тут жа праводзіў сеанс адначасовай гульні з ліцэістамі, а скончылася імпрэза выступленнем ліцэйскай чарлідэрскай групы «Тарнада».

Чэмпіёны Аляксандр Курловіч, Іван Ціхан і прызёрка апошняй Алімпіяды ў Лондане Наталля Карэйва пакінулі ў музеі аўтографы і некаторыя памятныя рэчы.

6

1

2

3

«Праца над музеем ішла цягам 10 месяцаў, – распавядае метадыст ліцэя Алена Фіронава, – за гэты час атрымалася сабраць даволі цікавыя экспанаты: напрыклад, унікальны значок ваенна-спартыўнага клуба Гродна з 1930-х ці мяч з аўтографамі гульцоў ФК «Барусія Дортмунд». Некаторыя экспанаты прыносілі самі настаўнікі і адміністрацыя, некаторыя даводзілася купляць у калекцыянераў».

4

Дагэтуль у першым ліцэі ўжо існавалі тры музейныя пакоі і адзін паўнавартасны музей, прысвечаны гісторыі педагогікі Гродзеншчыны, створаны вядомым краязнаўцам Алесем Госцевым.

5

7

«На двары мы зараз маем таксама пляцоўку экалагічнага турызму з альтанкай, кастрышчам, сажалкай, –працягвае Алена Фіронава, – яна можа зацікавіць не толькі біёлагаў: напрыклад, у верасні там ужо праводзіліся ўрокі беларускай літаратуры. Чытаць вершы на свежым паветры для вучняў, думаю, больш прыемна, чым у класе».

Алесь Кіркевіч 

 Фота Уладзіміра Выдзеркі і аўтара

Мнения

Вверх