Завяршыўся чацвёрты сезон «Крэсавых марафонаў»

Завяршыўся чацвёрты сезон «Крэсавых марафонаў»

Велагонкі па даліне ракі Буг завяршылі чацвёрты сезон «Крэсавых марафонаў» – каля 350 веласіпедыстаў стартавала з Замкавай гары ў Мельніку. У спаборніцтвах прымалі ўдзел як прафесіяналы, так і аматары з Польшчы, Беларусі і Літвы. Удзельнікі марафона праехалі 65 кіламетраў бездарожжамі гміны Мельнік, паведамляе радыё «Рацыя».

Сярод іх таксама веласіпедысты з Беларусі, якіх у гэтым годзе было 20 чалавек. Як адзначае галоўны арганізатар велагонак Веслаў Грабэк, такой колькасці веласіпедыстаў, як сёлета, ніколі на «Крэсавым марафоне» не было.

– Маем групу каля 250–270 асоб, якія ўдзельнічаюць ва ўсіх сезонах. А таксама ў кожным сезоне маем новых удзельнікаў. Усяго ў «Крэсавых марафонах» паўдзельнічала каля 700 асоб.

Удзельнікі марафона праехалі 65 кіламетраў, паўмарафона – 29. Першае месца ў паўмарафоне заняў Віктар Мурыгін з Гродна. Сёлетнія «Крэсавыя марафоны» адбыліся ў дзесяці мясцовасцях Падляшша, у прыватнасці ў Міхалове, Супраслі, Нараўцы, Аўгустове і Беластоку. Адзін з этапаў прайшоў таксама ў Сапоцкіне ў Беларусі.

Лукаш Леанюк

Мнения

Вверх