Статыстыка: падведзены вынікі анкетавання, у якім прынялі ўдзел дэлегаты Першага з’езда экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

Статыстыка: падведзены вынікі анкетавання, у якім прынялі ўдзел дэлегаты Першага з’езда экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў

Нагадаем, што 24-25 верасня ў Мінску праходзіў з’езд экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.  Па афіцыйных звестках, у мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 150 чалавек. Сярод іх – практыкуючыя экскурсаводы і гіды-перакладчыкі і спецыялісты турбізнеса. У першы дзень кожны дэлегат атрымаў анкету, у якой было прапанавана адказаць на шэраг актуальных пытанняў. Пытанні і адказы выглядаюць наступным чынам: 

Ці падзяляеце вы меркаванне, што экскурсійная справа ў Беларусі перажывае крызіс?

- так – 78  

- не – 37.

 Якое месца сярод іншых відаў турызму на сучасным этапе займае пазнавальны турызм?

- недастаткова высокую пазіцыю – 64

- адну з першых – 29

- вядучую – 14. 

З чым звязана недастатковая папулярнасць экскурсій?

- адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі – 68

- недастатковая рэклама і прапаганда экскурсій і пазнавальнага турызму – 54

- высокі кошт экскурсійнага транспарту і, як наступства, аўтобусных экскурсій – 46. 

Як вы ставіцеся да абавязковага праслухоўвання экскурсаводаў на маршрутах з мэтай

допуску да правядзення экскурсій і кантроля за якасцю?

- падтрымліваю ў дачыненні да пачынаючых экскурсаводаў – 44

- дапускаю ў крайніх выпадках скаргаў і нараканняў – 43

- падтрымліваю – 30

- супраць – 5. 

Ці падтрымліваеце вы ідэю правядзення камп'ютарнага тэсціравання па месцы навучання і

павышэння кваліфікацыі экскурсаводаў?

- так – 56

- не – 23. 

Ці падтрымліваеце вы ідэю паэтапнага стварэння ў сталіцы, абласных гарадах і буйных

турыстычных цэнтрах Беларусі экскурсійна-метадычных кабінетаў?

- так – 98

- не – 7. 

Ці патрэбны экскурсаводам і гідам-перакладчыкам грамадскія арганізацыі для абмену

вопытам, кааперацыі, абароны прафесійных інтарэсаў?

- так – 105

- не – 0.

 Па звестках арганізатараў, у астатніх адказах на пытанні анкеты былі выказаны парады, як дапамагаць маладым экскурсаводам, выпускнікам курсаў экскурсаводаў, а таксама якім чынам развіваць пазнавальны турызм у Беларусі. 

Ад рэдакцыі. Выказваем падзяку спадарам Міколе Чырскаму, Паўлу Каралёву і Цімоху Акудовічу за магчымасць апублікаваць гэтыя дадзеныя.

Мнения

Вверх