Пінскае аддзяленне Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў распачало серыю экскурсій шляхамі Аляксея Дуброўскага

Пінскае аддзяленне Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў распачало серыю экскурсій шляхамі Аляксея Дуброўскага

Пінск і сяло ганчароў Гарадная, што ў Столінскім раёне, злучыў турыстычны маршрут памяці краязнаўцы, эколага і фатографа Аляксея Дуброўскага. Пінскае аддзяленне Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў распачало серыю экскурсій шляхамі Аляксея Мікалаевіча, паведамляе радыё «Рацыя».

Маршрутаў, якімі прайшоў знаны краязнаўца, хопіць на некалькі год, сцвярджаюць у Пінскім аддзяленні таварыства. Удава Аляксея Дуброўскага, Вера Іосіфаўна, паведаміла, што гэта быў чалавек, апантаны сваёй справай:

– Ён казаў, што гісторыя і археалогія для яго – гэта самае цікавае, што ёсць у жыцці. Ён сам іх выбраў, таму што мы заканчвалі наш універсітэт па біялогіі, і яму вельмі падабалася прырода. Але гісторыя – гэта была асаблівая любоў.

У нядзелю група з 15 чалавек наведала вёску Калоднае, таксама на Століншчыне, дзе нарадзілася мастачка Хэлена Скірмунт, і свой апошні бой царскім войскам далі паўстанцы пад кіраўніцтвам Рамуальда Траўгута.

У Гарадной гасцей з Пінска чакала знаёмства з рамяством ганчароў і мясцовымі традыцыямі.

1

Каля шыльды Х. Скірмунт (1827–1874)

2

3

На месцы бою Рамуальда Траўгута (1826–1864)

4

Мастак-ганчар Васіль Казачок

5

Студэнт Палескага ўніверсітэта Сяргей не забывае справу дзядоў

6

Юрась Палескі, фота аўтара

Новости

Вверх