Італьянцы пераселі на веласіпеды

Італьянцы пераселі на веласіпеды

У мінулым годзе ў Італіі прададзена больш веласіпедаў, чым машын, паведамляе Polskie Radio S.A.

З гэтага вынікаюць цяжкасці Fiatа і іншых аўтамабільных кампаній.

Высвятляецца, што найбольш небяспечныя канкурэнты Fiatа не Volkswagen, Peugeot або Citroen, а Атала, Bianchi і Colnago – папулярныя вытворцы веласіпедаў.

Сёння на Апенінскім паўвостраве механічныя двухколавыя транспартныя сродкі, або, інакш кажучы, веласіпеды, апярэдзілі па папулярнасці аўтамабілі.

Італьянцам не перашкаджае нават той факт, што ў краіне ёсць толькі чатыры тысячы кіламетраў веласіпедных дарожак – у дзесяць разоў менш, чым у Германіі.

Што тычыцца колькасці веласіпедаў, то італьянцы скарачаюць разрыў з немцамі. У Германіі толькі ў тры разы больш веласіпедаў, чым у Італіі.

Сітуацыя адчувальна змянілася ў мінулым годзе. Летась у Італіі прададзена 1лн 748 тысяч аўтамабіляў і 1 млн 750 тысяч веласіпедаў. Шэсць з паловай мільёнаў італьянцаў выкарыстоўваюць веласіпед замест аўтамабіля, а чарговыя 10,5 мільёна карыстаюцца ім у выхадныя дні.

0_46a3b_bc035381_XL

Мнения

Вверх