Міжнародная кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» абвяшчае набор валанцёраў

Міжнародная кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» абвяшчае набор валанцёраў

Міжнародная кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» абвяшчае новы набор валанцёраў, якія імкнуцца спрашчаць візавыя бар’еры. Набор будзе доўжыцца да 1 лістапада 2012 года, паведамляе радыё «Рацыя».

Валанцёры, што далучацца да кампаніі, атрымаюць магчымасць сустрэць аднадумцаў і сяброў, даведацца болей аб візавым рэжыме і шляхах яго адмены, кажа адзін з каардынатараў кампаніі Вадзім Вілейта.

– Асабліва маладых беларусаў вельмі хвалюе, што краіна знаходзіцца практычна ў ізаляцыі. Грамадзяне Беларусі маюць абмежаваныя магчымасці, каб падарожнічаць у краіны ЕС, нават у суседнія, блізкія краіны. Каб маладыя людзі, прыйшоўшы ў кампанію, мелі магчымасць сябе рэалізаваць і браць на сябе адказнасць, вучыцца лідарскім якасцям, прафесійнаму майстэрству і таксама набываць прадметныя веды пра тое, што такое відэарэжым, якім чынам ён працуе і што трэба рабіць, каб яго аблягчаць.

Арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаныя з праходжаннем навучання. Адбор будзе ладзіцца на падставе дасланых матэрыялаў і дадатковых інтэрв’ю.

Валянціна Лаеўская

Мнения

Вверх