Сядзібу ганчара аднаўляюць на Століншчыне

Сядзібу ганчара аднаўляюць на Століншчыне

На Століншчыне намагаюцца аднавіць паўнавартасную сядзібу ганчара, дзе кожны турыст зможа пабачыць лад жыцця майстра мінулых гадоў і пачаставацца мясцовымі стравамі. Сядзіба знаходзіцца ў сяле Гарадная і добра аформленая, але патрабуе дапрацоўкі, паведамляе радыё «Рацыя».

Дырэктар Цэнтра ганчароў Алімпіяда Леанавец кажа, што гэта вельмі перспектыўная справа і прыводзіць прыклады з суседняй Польшчы:

– Туды трэба яшчэ трошачкі прыкласці рукі. Зараз модныя аграсядзібы, нам не трэба гэтай аграсядзібы. Хочацца, каб людзі проста прыехалі на выхадныя, пераначавалі, пабылі ў той хатцы. Была ў Любліне два разы, першы раз – са сваімі кроснамі. Дык там чарга, як у маўзалей, стаяла, палякі прыводзілі дзетак паглядзець. Людзям цікава гэта ведаць.

Сёння ў Гарадной турыст можа наведаць Цэнтр ганчарства, завітаць у сядзібу ганчара, набыць некалькі сувеніраў, зробленых на ягоных вачах. Але інфраструктура гэтага месца мае патрэбу ў развіцці, на што патрэбны грашовыя сродкі.

Юрась Палескі

Мнения

Вверх