Фестываль паветраных шароў і касцюміраваная рэканструкцыя танцаў ХІІІ стагоддзя прайшлі ў Нясвіжы

Фестываль паветраных шароў і касцюміраваная рэканструкцыя танцаў ХІІІ стагоддзя прайшлі ў Нясвіжы

Фестываль паветраных шароў і касцюміраваная рэканструкцыя танцаў ХІІІ стагоддзя «Паветраны паланез» прайшлі ў Нясвіжы. Фэст прымеркаваны да святкавання 229-годдзя з моманту першага заваявання чалавекам паветра, бо менавіта ў ХІІІ стагоддзі быў здзейснены першы палёт на паветраным шары, які адкрыў перад чалавецтвам абсалютна новыя магчымасці, паведамляе «Звязда».

Нясвіж быў выбраны арганізатарамі невыпадкова: 229 гадоў таму менавіта тут маглі запускаць паветраны шар. Па легендзе, расійскі імператар запрасіў Маркіза дэ Ларана, аднаго з пілотаў, які кіраваў цеплавым аэрастатам, прыбыць у Санкт-Пецярбург, для таго каб паказаць расійскай грамадскасці, што такое паветраны шар. Магчыма, праязджаючы праз тэрыторыю Беларусі, ганаровыя госці і зазірнулі да свайго сябра Радзівіла, каб запусціць паветраны шар.

На жаль, падчас першага фестывалю паветраплавальнікаў надвор'е было нядобразычлівым — вецер не дазволіў падняцца ў неба ўсім жадаючым, ды і кіраваць паветранымі шарамі было складана. Тыя, хто ўсё ж такі прыехаў у Нясвіжскі замкавы комплекс, змаглі наведаць канцэрт «Музычныя скарбы Еўропы» з удзелам ансамбля старадаўняй музыкі. У планах арганізатараў — зрабіць «Паветраны паланез» відовішчнай штогадовай падзеяй.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Мнения

Вверх