У Маладзечна на веласіпедзе завітаў англічанін

У Маладзечна на веласіпедзе завітаў англічанін

Ужо цягам двух месяцаў Якаб Вудс падарожнічае па Еўропе. Сёння чарговым прыпынкам вандроўніка стала Маладзечна, паведамляе «Рэгіянальная газета».

У наш горад Якаб прыехаў з Мядзела. Перад гэтым ён паспеў наведаць Вільню, Рыгу і Талін. З сабой у яго веласіпед, палатка і цёплыя рэчы. Першую ноч у Беларусі англічанін правёў у лесе на Мядзельшчыне.  

– Увечары я паставіў палатку ў лесе і спакойна правёў там ноч, – кажа Якаб. – А раніцай, калі пачаў збірацца, убачыў абапал дарогі  знакі, якія папярэджваюць, што ў лесе ёсць ваўкі і мядзведзі. Добра, што заўважыў іх толькі зранку!

У турклубе «Пілігрым» Якаб паказаў свой маршрут па Беларусі.

2

3

Аляксандра ПАРАХНЯ, Настасся РОЎДА 

Мнения

Вверх