У наступным годзе пачнецца аднаўленне Быхаўскага замка

У наступным годзе пачнецца аднаўленне Быхаўскага замка

Больш за 170 тысяч долараў пойдзе на кансервацыю Быхаўскага замка – адзінага ў Беларусі горада-крэпасці ўзору XVII стагоддзя, які захаваўся да нашых дзён, паведамляе Polskie Radio S.A.

У бліжэйшы час плануецца правесці абследаванне стану замка, затым навесці на яго тэрыторыі парадак і пачаць археалагічныя раскопкі. Знойдзеныя археолагамі экспанаты будуць перададзены ў Быхаўскі краязнаўчы музей для стварэння новай экспазіцыі ў адроджаным Быхаўскім замку.

Як мяркуецца, у адноўленым замку размесцяцца экспазіцыя мясцовага краязнаўчага музея, раённая бібліятэка і выставачныя залы, а ў двары горада-крэпасці будзе працаваць канцэртная пляцоўка пад адкрытым небам.

Мнения

Вверх