Зомбі, вампіры і мерцвякі з’явіліся на вуліцах Гомеля (фота)

Зомбі, вампіры і мерцвякі з’явіліся на вуліцах Гомеля (фота)

Зомбі, вампіры і мерцвякі з’явіліся на вуліцах Гомеля. Моладзь абласнога цэнтра вырашыла павіншаваць гамяльчан са святам Хэлоўіна. Маладыя людзі дамовіліся праз сацыяльныя сеткі і адзначылі свята напярэдадні Дня ўсіх святых. Чырвоная, зялёная і чорная фарба на тварах, парваная вопратка, гарбуз на галаве – такім чынам моладзь увасобілася ў вобразы зданяў і прывідаў. Рэакцыя прахожых была разнастайная, паведамляе радыё «Рацыя».

Пенсіянерка, уцякаючы ад пераапранутай моладзі:

– Міліцыі на вас няма! Маёр Пракапенка, ідзі разбярыся! Мне гэта ўсё не падабаецца, таму што трэба салідным быць чалавекам. А гэта нейкія пудзілы.

2

3

Дзяўчына-ўдзельніца флэшмобу:

– Некаторыя радуюцца, а некаторыя пры нашым выглядзе баяцца. У аўтобусе нейкае дзіця вельмі радавалася мне, за руку хацела патрымаць. Яму вельмі спадабалася.

4

Хлопец з зялёным тварам зомбі:

Выйшла так, што мой персанаж вельмі крывавы і зялёны. Як кажуць па-беларуску, мярцвяк.

5

Дзяўчо ў вобразе вядзьмаркі:

– Я ўдзельнічаю ў акцыі, бо гэта весела. Мы тут пазнаёміліся з новымі людзьмі.

6

Хэлоўін адзначаецца 31 кастрычніка напярэдадні Дня ўсіх святых. У гэты дзень прынята пераапранацца ў мерцвякоў, распавядаць жахлівыя гісторыі і рабіць свяцільні Джэка з гарбуза. Першапачаткова Хэлоўін святкаваўся ў англамоўных краінах. Аднак потым распаўсюдзіўся і ў іншых рэгіёнах.

1

Юлія Сівец

Фота аўтара

Мнения

Вверх