Сімвалы спачылай імперыі ўпрыгожваюць фасады пінскіх будынкаў (фота)

Сімвалы спачылай імперыі ўпрыгожваюць фасады пінскіх будынкаў (фота)

Барэльефы савецкіх гербаў і сёння можна ўбачыць на некаторых установах у горадзе, паведамляе «Еўрарадыё».

Сярод іх гімназія, каледж, аптэка, банк і адміністрацыя мясцовай ЖКГ.

Сённяшнія пінскія ўлады зусім не супраць такіх архітэктурных артэфактаў, напэўна, таму нават на будынку гарвыканкама знаходзіцца герб БССР.

Цікава, што невялічкі барэльеф сучаснага беларускага герба ёсць толькі ў адным месцы ў горадзе — на будынку Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

1

2

3




Мнения

Вверх