У «варшаўскім» цягніку заменяць чатырохмесныя купэ на трохмесныя

У «варшаўскім» цягніку заменяць чатырохмесныя купэ на трохмесныя

З пачатку снежня цягнік з Мінска зноў пачне прыбываць на Варшаву-Цэнтральную.

Гэта вагоны другога класа, з трохмеснымі купэ, а не чатырохмеснымі, як было раней. Там з аднаго боку, але 3 палічкі, — распавядаюць у Беларускай чыгунцы.

Як даведалася «Еўрарадыё», цягнік з новымі вагонамі пачне хадзіць з 8 снежня, тады ж ён пачне зноў прыбываць на станцыю Варшава-Цэнтральная. Кошт на яго пакуль не зменіцца — 610 тысяч рублёў у адзін бок.

Справа ў тым, што сённяшнія вагоны не хочуць пускаць на адрамантаваны цэнтральны варшаўскі вакзал з-за іх шырыні, таму часова цягнік даязджае і адпраўляецца са станцыі Варшава-Гданьская.


 

Мнения

Вверх