На Брэстчыне створаны Грамадскі савет па развіццю аграэкатурызму

На Брэстчыне створаны Грамадскі савет па развіццю аграэкатурызму

Адзнакай пэўнага ўзроўню турыстычнай сферы можна лічыць з’яўленне аграэкатурыстычных асацыяцый, пра што яшчэ некалькі год таму не было і гаворкі. На Брэстчыне створаны Грамадскі савет, які, як спадзяецца эксперт «Народнай праграмы» Галіна Мацюшэнка, паспрыяе больш хуткаму развіццю аграэкатурызму ў рэгіёне, паведамляе Радыё «Рацыя».

Брэстчына адстае ў сферы аграэкатурызму. Пра гэта Галіна Мацюшэнка зазначыла на сустрэчы з моладдзю ў абласным цэнтры. Яна высока ацаніла развіццё аграэкатурызму ў краіне і адзначыла прагрэсіўнасць заканадаўства ў гэтай галіне.

– Брэсцкая вобласць займае не лідзіруючае месца, хаця тут вялікі патэнцыял, улічваючы тое, што яна мяжуе з Еўрасаюзам, і я думаю, трэба больш актыўна развівацца, шукаць сваю разынку, нейкую асаблівую адметнасць, магчыма, нейкія новыя формы агратурыстычнага сэрвісу.

Сустрэча экспертаў «Народнай праграмы» з моладдзю адбылася пры падтрымцы агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч».

Алеся Лугавая

Мнения

Вверх