У Гродне рыхтуюць анімацыйную праграму на Каляды

У Гродне рыхтуюць анімацыйную праграму на Каляды

Інсцэнізацыю аднаго з найбольш пазітыўных зімовых святаў, Калядаў, падрыхтавалі прадстаўнікі адной з гродзенскіх турыстычных фірмаў. Яна пройдзе 29 снежня ў вёсцы Азёры. Удзельнікі змогуць убачыць абрад у выкананні акцёраў у сапраўднай вясковай хаце з пачастункамі, варажбой ды конкурсамі, паведамляе Радыё «Рацыя»

Як лічыць Ганна Шарэнда, ініцыятар анімацыі, гэтым можна далучыць да беларушчыны людзей розных перакананняў.

– Нацыянальна арыентаваная супольнасць у большасці сваёй стварае такія мерапрыемствы для ўнутранага ўжывання, таму туды вельмі шмат простых людзей не трапляе. Туды трапляюць толькі свае людзі, а гэта няправільна. Магчыма, можна было памяняць канцэпцыю самой ідэі, каб прыцягнуць туды больш людзей, можна пайсці на нейкую стылізацыю, не рабіць так аўтэнтычна. Як будзе больш дзяцей, дарослых – гэта лепш.

На думку супрацоўніцы адной з турфірмаў Гродна, Ганны Шарэнды, вялікай дасведчанасцю ў нацыянальных абрадах жыхары Беларусі не могуць пахваліцца. А асобныя «ялінкі» для дзетак, калі такія плануюцца сёлета беларусамі Гродна, не створаць такой анімацыі Калядак.

Якуб Сушчынскі

Мнения

Вверх