24 лістапада ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе дзень актыўнасці

24 лістапада ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе дзень актыўнасці

У рамках міжмузейнай акцыі «Музейныя лабірынты» 24 лістапада ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе дзень актыўнасці. Вас чакаюць:

- 12.00–12.40 – дэманстрацыя фільма «Дзяцінства незабыўны час»

- 12.40–14.00  гульні і конкурсы

- 14.00–15.00 – прэзентацыя выставы да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа (прадметы з фондаў музея экспануюцца ўпершыню).

У гэты дзень кошт уваходнага білета – 3000 рублеў;
для ўдзельнікаў праекта «Музейныя лабірынты» ўваход вольны (абавязкова пры сабе мець пашпарт удзельніка праекта).
Код дамафона для ўвахода ў музей «Музей 4».

Пачатак а 12 гадзіне.

Мнения

Вверх