Праграма мерапрыемстваў з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года

Праграма мерапрыемстваў з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года

23–25 лістапада ў Барысаве і Барысаўскім раёне адбудуцца памятныя мерапрыемствы з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года, паведамляе Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.                                                     

Праграмай памятных мерапрыемстваў прадугледжаны набажэнствы ў памяць загінуўшых у вайне 1812 года, правядзенне IV Міжнароднай канферэнцыі «Каладзееўскія чытанні», урачыстае адкрыццё дома І.Х. Каладзеева, адкрыццё памятнага знака «Смутак і пакланенне» на Брылёўскім полі, наведванне новай экспазіцыі, прысвечанай вайне 1812 года, у Барысаўскім аб'яднаным музеі.

Цэнтральныя мерпрыемствы адбудуцца 24 лістапада 2012 г. на Брылёўскім полі і пачнуцца з міжнароднага мітынгу-рэквіема, у якім прымуць удзел члены арганізацыйнага камітэта для падрыхтоўкі і правядзення памятных мерапрыемстваў з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнікамі мерапрыемства стануць нашчадак Напалеона Банапарта Шарль Напалеон, нашчадак генерал-лейтэнанта Карла Шыльдэра Кацярына Леанідаўна Абасава-Шыльдэр, нашчадак генерала Аляксандра Сіславіна Андрэй Жураўлёў-Сіславін, нашчадак генерал-лейтэнанта Пятра Карнілава Галіна Карнілава, прадстаўнікі Таварыства нашчадкаў удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года (Расійская Федэрацыя).

Па заканчэнні міжнароднага мітынгу-рэквіема адбудзецца паказальнае выступленне ўдзельнікаў ваенна-гістарычных клубаў з Польшчы, Расіі, Францыі, Швейцарыі з элементамі рэканструкцыі гістарычных падзей на рацэ Бярэзіне.

Мнения

Вверх