Замест Маскоўскага вакзала ў Мінску з'явіцца хмарачос ад «Газпрама»

Замест Маскоўскага вакзала ў Мінску з'явіцца хмарачос ад «Газпрама»

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка перадасць дзялянку, на якой стаіць вакзал, «Газпраму». У Мінску будзе разбураны новы аўтобусны вакзал, каб расійскі «Газпрам» мог збудаваць на яго месцы бізнэс-цэнтр. З карты горада знікне Маскоўскі вакзал, збудаваны 13 гадоў таму на праспекце Незалежнасці.

Расійская кампанія ўзамен дасць грошы на будаўніцтва дома для шматдзетных сем’яў і скрыжавання ў цэнтры Мінска. Пакуль невядома, што збудуе «Газпрам» на атрыманай зямлі. Але пераважна ён будуе хмарачосы – заўважае Беларускае радыё «Рацыя».

Расійскі манапаліст адчувае сябе вельмі ўпэўнена на беларускім рынку. Год таму ён пераняў кантроль над беларускай кампаніяй «Белтрансгаз».

 

Мнения

Вверх