Будаўніцтва «Бульбаш-хола» ў Курапатах прыпынілі

Будаўніцтва «Бульбаш-хола» ў Курапатах прыпынілі

Будаўніцтва забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хол» у Курапатах прыпынілі, але канчатковага рашэння няма, паведамляе Polskie Radio S.A.

Пра гэта паведаміў начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры Ігар Чарняўскі. Ён таксама дадаў, што міністэрства выдала прадпісанне на праверку дакументаў у забудоўніка на адпаведнасць заканадаўству. На час праверкі будаўніцтва прыпынена. Пра знос пабудаванай часткі гаворкі не вядзецца.

Чарняўскі адзначыў, што «першапачаткова ўзгаднялася будаўніцтва каля Курапат аб’екта прыдарожнага сэрвісу». Аднак у часе будаўніцтва ідэя перарасла ў забаўляльны комплекс.

Міністэрства культуры выявіла парушэнні на будоўлі каля месца пахавання ахвяр масавых рэпрэсій у Курапатах. Часткова працы праводзіліся ў ахоўнай зоне гісторыка-культурай каштоўнасці.

Пра будаўніцтва рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» каля Курапат стала вядома ў кастрычніку. Пасля пратэстаў грамадскасці з будоўлі знікла рэклама комплексу.

Мнения

Вверх