Партал «Усе БелАрусы» распачаў пошук скарбаў Беларусі

Партал «Усе БелАрусы» распачаў пошук скарбаў Беларусі

«Скарбы Беларусі» будуць вызначацца ў сямі катэгорыях: імёны, падзеі, прырода, архітэктура, стравы, абрады, песні.

У кожнай катэгорыі на суд беларусаў будзе прадстаўлена сем намінантаў з розных эпох беларускай гісторыі.

Партал «Усе БелАрусы», каб пазбегнуць сацыякультурных і светапоглядных рознагалоссяў, прапанаваў для галасавання толькi імёны і падзеі, якія адбыліся да XX стагоддзя.

Кожны жадаючы аддаць свой голас за «Сем скарбаў Беларусі» зможа ўзгадаць і даведацца, чым менавіта знакамітыя тыя ці іншыя героі, падзеі і помнікі, дзякуючы кароткім займальным нататкам, размешчаным у форме для галасавання.

Партал «Усе БелАрусы» ўжо другі год запар збірае вялікую аўдыторыю беларусаў вакол сваіх сацыяльна-культурных акцый. У мінулым годзе велікодны тэст «Карта памяці беларусаў» прайшло амаль 30 тысяч нашых суайчыннікаў. Запушчанае напярэдадні калядных святаў народнае галасаванне «Сем скарбаў Беларусі» прапануе ўсім беларусам не толькі вызначыць самых яркіх і дарагіх сэрцу асоб і падзеі, але і яшчэ раз пераканацца ў багацці беларускай гісторыі.

Сайт «Усе БелАрусы», які стаў інтэрнэт-пляцоўкай правядзення народнага галасавання, заклікае ўсіх нагадаць, даведацца і выбраць «Сем скарбаў» сваёй краіны. Кожны беларус мае магчымасць сам рухаць кола гісторыі! Галасуй!

Мнения

Вверх