Новы слоган Мінска супадае са старым слоганам Лондана

Новы слоган Мінска супадае са старым слоганам Лондана

Гэта выявіла Вольга Безгіна, менеджэр супольнасцей беларускага інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic.

Яна знайшла ў інтэрнэце лагатып Лондана са слоганам Think London. Нагадаем, што новапрапанаваны слоган Мінска — Think Minsk.

Лагатып Лондана стварыла брытанская студыя johnson banks. Гэты знак таксама, як і мінскі, выкананы на блакітным фоне. Апроч лагатыпу, у 2004 годзе быў створаны промафільм, у якім таксама выкарыстоўваецца слоган Think London.

Бела-блакітны патэрн са слоганам Think Minsk прапанавала кампанія INSTID, зарэгістраваная ў Вялікабрытаніі. Прапанова ўжо выклікала вялікую крытыку ў сацыяльных сетках.

Новы слоган Мінска супаў са слоганам Лондана


TUT.BY, пераклад nn.by

Мнения

Вверх