У наступным годзе у Глыбокім пройдзе «вішнёвы фестываль»

У наступным годзе у Глыбокім пройдзе «вішнёвы фестываль»

У наступным годзе ў горадзе пройдзе вішнёвы фестываль, паведамляе «Еўрарадыё».

Мясцовыя ўлады ўжо пачалі падрыхтоўку да яго. Пройдзе ён у сярэдзіне лета 2013 года.

У праграму фестываля будзе ўключана кулінарнае шоу, забаўляльная праграма, а галоўнай падзеяй павінен стаць вішнёвы кірмаш.

Па задумцы арганізатараў, гэты фестываль дапаможа прывабіць у рэгіён турыстаў і, як вынік, стварыць новы турыстычны брэнд.

Глыбоцкія вішні вядомыя далёка за межамі раёна. Яны салодкія, сакавітыя і марозаўстойлівыя.


Мнения

Вверх