Нацыянальны гістарычны музей запрашае на навагоднюю праграму «Падарожжа ў Трымузейнае каралеўства»

Нацыянальны гістарычны музей запрашае на навагоднюю праграму «Падарожжа ў Трымузейнае каралеўства»

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае на навагоднюю праграму «Падарожжа ў Трымузейнае каралеўства».

Разам з казачнай Феяй юныя наведвальнікі пазнаёмяцца з Трымузейным каралеўствам і яго ўладарамі – Асілкам, Князёўнай і Мадысткай.

Дзеці адправяцца ў захапляльнае падарожжа па музею. Узяўшы на ўзбраенне кемлівасць, знаходлівасць, эрудыцыю, яны пераадолеюць усе выпрабаванні. Пры дапамозе здабытых запаветных Ключоў змогуць вызваліць ад чараў Дзеда Мароза са Снягуркай, весела і дружна сустрэць надыходзячы Новы год!

Праграма разлічана на дзяцей 6–11 гадоў. Працягласць – 45 хвілін.

Кошт білета: для дзяцей – 20 000 руб., для дарослых – 5000 руб.

26–28 снежня 2012 г.

3–6 студзеня 2013 г.

 

 

 

Мнения

Вверх