«За вела-Брэст» падсумаваў сваю дзейнасць за гэты год

«За вела-Брэст» падсумаваў сваю дзейнасць за гэты год

Брэст паступова далучаецца да веласіпеднага руху, такое падсумаванне пад дзейнасцю ў 2012 годзе робіць кампанія «За вела-Брэст». Арганізатары задаволеныя працаю ў бягучым годзе, але, акрамя поспеху, заўважаюць і хібы, якія абяцаюць выправіць у новым веласіпедным сезоне, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Каардынатар кампаніі Уладзімір Красько кажа, што сёлета атрымалася аб’яднаць розныя веласіпедныя плыні, правесці шэраг супольных мерапрыемстваў, атрымалася «адкрыць» беларуска-польскую мяжу для веласіпедыстаў і правесці вялікі веласіпедны прабег у Брэсце:

– Усё больш і больш брэстчан прымаюць удзел у мерапрыемствах нашай кампаніі. Сапраўдным рэкордам па ацэнках і велааматараў, і велаклубаў, і гарадскіх улад быў велапрабег 29 верасня, ямі мы арганізоўвалі ў Брэсце. Па ацэнках ДАІ колькасць удзельнікаў склала 500 чалавек. Упершыню адбылося так, што без папярэдніх дамоў з памежнымі службамі веласіпедысты з Брэста здолелі пераехаць у Польшчу.

Уладзімір Красько ўпэўнены, што брэстчане бачаць усе плюсы ад веласіпеда як сродка перасоўвання на невялікія адлегласці. Многія б з задавальненнем карысталіся ім, але пакуль у горадзе над Бугам не існуе адпаведнай інфраструктуры.

Юрась Палескі

Мнения

Вверх