Iшкальдзь: месца, дзе гартуецца характар беларусак

Iшкальдзь: месца, дзе гартуецца характар беларусак

Хто толькі не бачыў 20-мятровага страшыдлу — Чырвонага Зубра на «алімпійскай трасе» М1?! А вось хто назаве хоць некалькі населеных пунктаў, якія знаходзяцца побач з ім? Не-не, у навігатар падглядваць нельга! Але можна запытацца ў мясцовых! Перад тым як пытаць, углядзіцеся як след — кожны хлопчык тут паводзіць сябе як першадрукар, а кожная дзяўчынка мае позірк гераіні вулічных пратэстаў канца 1960-х. Толькі не французскіх, а нашых… Ну як, цікава?

Тады просім разам з намі ў намоленае стагоддзямі мястэчка, якое памятае крокі славянскага першадрукара Івана Фёдарава, дзе храм-крэпасць абараняла тры хрысціянскія канфесіі, і ў якім месцічы здолелі перамагчы знішчальную савецкую машыну атэізму ў самы разгар бальшавіцкага рабавання ў 1969-м! Менавіта тут, пакідаўшы сярпы і косы на полі, з немаўлятамі на руках і непахіснай верай, беларускі адстойвалі сваё! Адказаць сабе на пытанне, што ёсць большым цудам – унікальны помнік архітэктуры ці грамадскі ўчынак дзеля веры, – вы зможаце, паглядзеўшы фільм «Ішкальдзь» — працяг праекту Край. BY культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

 

Мнения

Вверх