Краязнаўца прапануе «Трайплу» аднавіць гарадзішча за Сабалямі і выкарыстоўваць, як у Германіі

Краязнаўца прапануе «Трайплу» аднавіць гарадзішча за Сабалямі і выкарыстоўваць, як у Германіі

Як вядома, кампанія Юрыя Чыжа «Трайпл» выдаткуе на будаўніцтва этнаграфічнага комплекса ў вёсцы Сабалі побач з Пружанскім раёнам $15 млн да 2015 года, што прадугледжана Указам Прэзідэнта № 369 ад 20 жніўня 2012 года. Інвестыцыйны праект па стварэнні турыстычнага культурна-этнаграфічнага комплекса «Наш родны кут Сабалi» на тэрыторыі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці будзе рэалізаваны з 2012 па 2015 год, пiша Зміцер ПАТАПЧУК, галоўны рэдактар партала pruzhany.net, для TOMIN.BY.

Анатоль Жалудко, аднавясковец Юрыя Чыжа з’яўляецца ініцыятарам стварэння этнаграфічнага турыстычнага комплекса «Наш родны кут Сабалі» ў Бярозаўскім раёне і ўладальнікам унікальнага музея этнаграфіі Палесся.

Некалькі аб’ектаў паказу знаходзіцца па-за вёскай Сабалі. Адзін з іх — гэта дуброва Гарадзішча па другі бок шашы М1, прыкладна пасярэдзіне адведзенага пад комплекс надзелу. У дальнім ад трасы канцы дубровы знаходзіцца пагорак, які даў ёй назву. Анатоль Жалудко разважаў у адным з інтэрв'ю, што гэтае месца мела асаблівую функцыю:

«Гэтая гара, магчыма, была гарадзішчам балотнага тыпу. Падчас набегаў мясцовае насельніцтва, якое абрабляла палі навокал, збягалася сюды. Хутчэй за ўсё, яно было нежылое, з'яўлялася толькі абарончым аб’ектам. У палях навокал археолагі і я знаходзілі артэфакты: і мезаліт, і неаліт, і жалезны век, фібулы, прасліцы, кераміку…»

Напэўна, калісьці там было таксама старажытнаславянскае капішча, і варта было б яго аднавіць, мяркуе спадар Жалудко.

Дзякуючы таму, што адкрылася фінансаванне, у дуброве ў верасні прайшоў першы тур археалагічных раскопак. Капалі адмыслоўцы з Акадэміі навук. Адзін з іх, Вадзім Белявец, распавёў журналістам:

– Было папярэдняе шурфаванне. Знойдзеная кераміка, іншыя артэфакты сведчаць, што хутчэй за ўсё ў дуброве каля Сабалёў знаходзіцца поліфункцыянальнае гарадзішча-прытулак канца Х-ХІ стагоддзяў. Адной з функцый яго, паводле аналогіі з іншымі падобнымі аб’ектамі, магла быць рэлігійная. Знойдзены наканечнік стралы належыць да Ранняга сярэднявечча, бронзавы кінжал, хутчэй за ўсё, да позняга бронзавага – ранняга жалезнага вякоў. Відавочна, што гарадзішча пабудаванае на больш раннім помніку.

Дык як жа выглядала старажытнае славянскае гарадзішча X стагоддзя і пад якія мэты яго б можна было выкарыстоўваць сёння? Адказ на гэтае пытанне даюць фотаздымкі аналагічнага збудавання, якое было нядаўна адноўлена ў Германіі.

1

Дзівосная драўляна-земляная архітэктура
 
У рэканструяваным славянскім гарадзішчы Х стагоддзя цяпер музей.
 
Вонкава гарадзішча выглядае, як і тысячу гадоў таму, калі славяне бараніліся ад націску немцаў. Але ўнутры гэта сучасныя памяшканні з рэстаранам, музеем і заламі для сустрэч.
 
2  

У гарадзішча вялі вароты-тунэлі

Мнения

Вверх