Старажытная гульня «Жаніцьба Цярэшкі» з’яўляецца любімым баўленнем часу жыхароў аграгарадка Радзюкі

Старажытная гульня «Жаніцьба Цярэшкі» з’яўляецца любімым баўленнем часу жыхароў аграгарадка Радзюкі

Старажытная гульня «Жаніцьба Цярэшкі», дагэтуль з’яўляецца любімым баўленнем часу жыхароў аграгарадка Радзюкі. Штогод «жэняць» Цярэшку, і, як ні дзіўна, моладзь разам са старэйшымі, паведамляе «Клiч Радзiмы».

— Жыхары аграгарадка ведаюць, што на Каляды мы заўсёды ладзім гульню і збіраюцца паўдзельнічаць у гэтым вясёлым і арыгінальным дзеянні, — прызнаецца мастацкі кіраўнік сельскага Дома культуры Алена Маісеева.

Перад пачаткам дзеі ўдзельнікі мясцовай нацыянальнай народнай  кухні «Груца» пякуць бліны на калодзе.

Як звычайна, «Цярэшка» пачыналася з выбрання бацькі і маці. Яны пад гукі «Лявоніхі» злучалі 5-6 пар для ўдзелу ў ігрышчы. Затым арганізоўваліся розныя гульні. Напрыклад, гульня «Падушачка» дазваляла выбраць некага для пацалунка. У гульні «Іван ды Марыйка» хлопец з завязанымі вачыма павінен злавіць дзяўчыну.

— Праводзім і старадаўнія гульні «Ручаёк», «Цотка і лішка», «Галубкі» і іншыя, — расказвае дырэктар Дома культуры Таццяна Лаздоўская.

2

1

Пры завяршэнні ігрышча «бацькі» бласлаўлялі маладыя пары і частавалі гарачымі блінамі.

Кацярына СОСНА

Фота Валерыя КАВАЛЁНКА

Мнения

Вверх