У Смаргоні з'явіцца помнік Расціславу Лапіцкаму?

У Смаргоні з'явіцца помнік Расціславу Лапіцкаму?

Герою нацыянальнага супраціўлення прапанавана ўсталяваць помнік, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

З падобнай ініцыятывай выступае грамадскасць горада. Паводле слоў мастака Алеся Пушкіна, ідэя знайшла падтрымку ў структурах улады. «Дзейнічаць, – гаворыць мастак, – вырашылі супольна».

– Як выпусцілі мяне з турмы, адразу пайшоў да кіраўніка адміністрацыі Смаргонскага райвыканкама. Ён мяне прыняў. Я кажу яму: «Трэба ж помнік бязвінна рэпрэсаваным усталяваць». У 2013-2014 гадах ладзяць вялікі помнік памяці Першай сусветнай вайны. Тут жа былі вялікія баі. На грошы Саюзнай дзяржавы ў Смаргоні будуецца помнік. Мы прыйшлі да такога кансенсуса, што ў 2015 годзе трэба бюст ці помнік памяці Расціслава Лапіцкага ўсталяваць.

«Летась правялі партрэтны пленэр, сёлета запланавана выстава праектаў, а да 2015 года вызначымся з канчатковым вырыянтам помніка», – будуе планы Алесь Пушкін. Выношвае мастак ідэю арганізацыі творчых форумаў, а затым і стварэнне карціннай галерэі Расціслава Лапіцкага. «Магчыма, з'явіцца ў Смаргоні і вуліца Расціслава Лапіцкага», – кажа Алесь Пушкін.

У канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя Расціслаў Лапіцкі ўзначальваў антыкамуністычную падпольную арганізацыю, якая дзейнічала ў Мядзелі і Смаргоні. Была разгорнута шырокая антыкамуністычная кампанія. Падпольшчыкі абвінавачвалі камуністаў, што тыя сілай заганяюць людзей у калгасы, душаць бязмернымі падаткамі, жорстка караюць за любы пратэст, закрываюць цэрквы і касцёлы. Пасля арышту ў 1950-м годзе ваенны трыбунал прысудзіў Расціслава Лапіцкага да расстрэлу.

Вадзім Батура

Новости

Вверх