У апошнія выхадныя мая Браслаў адзначыць 945-гадовы юбілей

У апошнія выхадныя мая Браслаў адзначыць 945-гадовы юбілей

Дні сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава» 29–30 мая набудуць фармат класічнага фестывалю. У святочнай праграме бяруць удзел ваяры, рамеснікі, музыкі і танцоры. Свой удзел у свяце пацвердзілі пяць ваярскіх клубаў з Віцебскай вобласці: «Вангенторн», «Наглфар», «Чорны война», «Клуб імя Ластоўскага» і «Полацкі звяз». І два з Мінскай: Nordry і Try varing. Старажытныя рамёствы прадэманструюць удзельнікі суполкі аматараў жывой археалогіі з Браслава і рамеснікі з Мінску. З канцэртнай праграмай выступяць беларускія гурты сярэднявечнай музыкі Testamentum terrae, Cornucopia, Terrae vagancika, «Няміга», а таксама гурт архаічнага спеву «Княжыч» з Полацка. Адметнасцю дзён сярэднявечнай культуры стане іх навуковая частка. Са стэндавымі прэзентацыямі на свята прыедуць навукоўцы і археолагі з Мінска.

Уваход на тэрыторыю Замкавай гары будзе платным. Кошт дарослага квітка складае тры тысячы рублёў, дзіцячага – паўтары. Турысты, якія збіраюцца ехаць у Браслаў самастойна, змогуць размясціцца ў намётавым гарадку на турыстычнай базе «Браслаўскія азёры». Па пытаннях размяшчэння і харчавання можна таксама звяртацца ў турыстычны аддзел Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

З праграмай Дзён сярэднявечнай культуры можна пазнаёміцца тут.

Мнения

Вверх